Далучайся да пятага патоку курса пра Еўропу для маладых беларусаў і беларусак да 3 ліпеня
Што гэта за курс?
Цягам 2,5 месяцаў навучання ты даведаешся больш пра Еўропу ды Еўрапейскі саюз у лакальным ды глабальным кантэкстах, беларуска-еўрапейскія адносіны і сваё месца ў гэтай складанай структуры.
Курс ладзяць Адукацыя.Інфо, Фонд Конрада Адэнаўэра ды Wilfried Martens Centre for European Studies
Для каго курс?
Гэты курс дакладна для цябе, калі ты маеш ад 18 да 30 гадоў і хочаш структураваць свае веды пра гісторыю ўзнікнення, працу і структуру інстытутаў ЕС, а таксама паглыбіць сваё разуменне пра месца Беларусі ў сучаснай Еўропе.
Гэта не проста набор вэбінараў
З чаго складаецца анлайн-курс Адукуй сябе пра Еўропу
Праца на анлайн-платформе
На якой ты будзеш вывучаць тэарэтычныя матэрыялы, правяраць свае веды і здаваць міні-праекты. Усяго будзе тры модулі.
Праца на платформе і над міні-праектамі не больш за 2-3 гадзіны на тыдзень.
01
Вэбінары з экспертамі і эксперткамі
Пра асноўнае аб ЕС, адносінах паміж Еўропай і Беларуссю і не толькі. А таксама пагутарым пра soft skills і пракачаемся ў дэбатах.
Вэбінары будуць штотыдзень па серадах увечары. То бок адзін вэбінар раз на тыдзень. Кожны зойме каля 1,5 гадзіны.
02
Арганізацыйныя сэсіі і фінальная сустрэча
Арганізацыйныя сэсіі будзем ладзіць на пачатку кожнага модуля, каб растлумачыць, што цябе чакае і даць магчымасць прэзентаваць твой міні-праект. Адна такая сэсія зойме каля 3 гадзін.
А на фінальнай сустрэчы нас чакаюць дэбаты, уручэнне сертыфікатаў і шмат радасці!
03
Якія тэмы закранем на курсе?
1
Еўропа ды Еўрапейскі саюз
Разбярэм асновы асноваў: структуру, менталітэт, гісторыю, функцыі ЕС, выклікі сучаснай Еўропы і не толькі.
2
Беларусь ды ЕС
Усё, што вы хацелі ведаць пра гісторыю Беларусі ў еўрапейскім кантэксце, супрацоўніцтва Беларусі ды ЕС і Усходняе партнёрства.
3
Я, Беларусь ды ЕС
Вызначым тваю беларускую і еўрапейскую ідэнтычнасць, даведаемся болей пра магчымасці ЕС для беларусаў і беларусак і паглядзім, які вобраз у Еўропе мае Беларусь.
Што кажуць выпускніцы мінулых набораў?
Адзін з самых цікавых курсаў, які я праходзіла. Шмат цікавай інфармацыі, якая лёгка падаецца, а запамінаецца яшчэ лягчэй. Вельмі шмат інтэрактываў, а галоўнае - неверагодна цікавых людзей!
Марыя Тараканава
Выпускнічка 3-га набору курса
Курс неверагодна цікавы, практыка працы на розных мовах, якой можна скарыстацца ў працы і вучобе. А нашы т'ютаркі заўсёды дапамагалі і падказвалі. Я не шкадую аб часе, бо эмоцый і ведаў вынесла вельмі шмат! :)
Поля Селівончык
Выпускнічка 3-га набору курса
Курс запомніўся ў першую чаргу адукаванымі і цікавымі людзьмі з розных сфер, з якімі я мела шанец пагутарыць і падцягнуць свае веды ў юрыспрудэнцыі, гісторыі, грамадзянскім актывізме, міжнароднай эканоміке. Атрымала неверагодную асалоду ад узаемадзеяння з удзельнікамі і навучання. Ганаруся сабой, што зараз ведаю функцыі Парламента Еўропы, сталіцы большасці Еўрапейскіх краін і магу патрымаць спрэчку пра Брэксіт. Дарэчы, дэбаты-гэта асаблівае каханне курса, яны запалі ў маё сэрцайка ❤️
Настасся Баравік
Выпускнічка 4-га набору курса
Якія добрыя і неверагодна цёплыя ўспаміны ад курса "Адукуй сябе пра Еўропу!" Прызнаюся, перад курсам мела скептычны настрой — маўляў, будзе лайтова і проста. А было вельмі насычана, цікава, карысна і сур'ёзна! І што мяне дагэтуль дзівіць — як арганізатаркі здолелі стварыць такую сяброўскую атмасферу ў камандзе!
Марыя Кліменц'ева
Выпускнічка 3-га набору курса
Крыху цёплых момантаў з мінулых набораў
Мы пастараемся зрабіць такую ж цудоўную атмасферу і ў анлайне
Далучайся да курса!
Падавай заўяку на курс да 3 ліпеня і адукоўвай сябе пра Еўропу ў анлайне
Навуковая супрацоўніца ў медыяцэнтры Тэхнічнага ўніверсітэта г. Дрэздэн, кансультуе калег па пытаннях выкарыстання анлайн-тэхналогій у адукацыі з мэтай флексібілізацыі вучэбнага працэса. Скончыла магістратуру па спецыяльнасці "Даследванні ў сферы адукацыі і арганізацыйнае развіццё"
Валанцёрка каманды Адукацыя.Інфо.
Кацярына Шмаціна
Каардынатарка курса
Палітолаг, магістр у галіне міжнародных адносінаў (Універсітэт Сіракуз, Нью-Ёрк (2016). Супрацоўнічае з Германскім Фондам Маршала (Rethink.CEE fellow, 2020) і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў БІСС.
У "Адукуй сябе пра Еўропу" Кацярына будзе кардынатаркай курса, а таксама лектаркай па тэме дачыненняў Беларусі з найбуйнешымі сусветнымі актарамі - ЕЗ, Расія, Кітай, і ЗША.
Валанцёрка каманды Адукацыя.Інфо.
Настасся Баравік
Адказвае за камунікацыю з удзельнікамі і ўдзельніцамі
Студэнтка Інстытута бізнэсу БДУ па спецыяльнасці "менеджмент", мінулая валанцёрка Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА і AIESEC у Беларусі. Зараз дапамагае БМГА "Новыя твары" і працуе ў маркетынгавым агенцтве "PR3"
Валанцёрка каманды Адукацыя.Інфо.
Ганка Барадзіна
Кансультантка па адукацыйных пытаннях
Адукатарка, скончыла БДПУ і мноства трэнінгаў, семінараў і анлайн-курсаў, у тым ліку і курсы пра змяшанае навучанне і анлайн-тэхналогіі ў адукацыі. Мае шматгадовы досвед у працы з еўрапейскімі моладзевымі праектамі (Youth in Action, Erasmus+ Youth Exchanges and Trainings, European Voluntary Service, European Solidarity Corps). Адна з ініцыятарак і стваральніц курса "Адукуй сябе пра Еўропу".
Арганізатары курса
Падпішыся на Адукацыю ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць адукацыйную магчымасць сваёй мары